Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Калядкі на новыя ладкі

13 студзеня, на Стары Новы год, у нашай гімназіі адбылося свята – “Калядкі на новыя ладкі”, мэтай якога з’яўлялася знаёмства навучэнцаў з узорамі народнага мастацтва праз увасабленне беларускага народнага свята “Каляды”, а таксама абуджэння цікавасці да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго гісторыі.

Конкурсна-забаўляльная праграма праходзіла ў актавай зале. Сцэна была прыбрана ў вясковым стылі: на падлозе пасланы даматканыя дарожкі, у куце - абразы, упрыгожаныя вышыванымі ручнікамі, пасярод сцэны стаяў стол, засланы вышываным абрусам.

Дзеянне пачалося з таго, што дзед Мацвей і Бабуля Ганна мітусіліся па "хаце", ставячы на стол, новыя талеркі, міскі са стравамі, чакалі на свята сваю ўнучку Аленку і калядоўшчыкаў-аднавяскоўцаў.

 На працягу мерапрыемства гучалі беларускія народныя песні,загадкі, прыказкі і прымаўкі. Удзельнікі свята танцавалі, гулялі ў народныя гульні, жартавалі. Цёплая атмасфера мерапрыемства, святочныя віншаванні і пажаданні, шанаванне традыцый нашых бабуль і дзядуль не пакінулі нікога раўнадушным.

Гледачы таксама ўдзельнічалі ў конкурсах, спявалі разам калядныя песні, а напрыканцы – аддзякавалі ўдзельнікаў шчырымі апладысментамі.

Было вельмі весела і шчыра! Чакаем новых сустрэч і выступленняў.

Члены тэатральнага гуртка “Творчая майстэрня”,

кіраўнік Саўчук В.В.

     

Фотоотчет

Раздзелы сайта