Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.11.2022

Экскурсия к 140-летию Я. Коласа

Пралогам да экскурсіі для нас, вучняў 5 “Г” і 6 “Б” класаў, у музей Якуба Коласа ў вёску Пінкавічы стаў прагляд анімацыйнага фільма “Класікі і шахматы” і экскурсія “Якуб Колас у Пінску”. 3 лістапада 2022 года адзначаецца 140 год з дня нараджэння вялікага беларускага пісьменніка. Таму 2 лістапада мы і наведалі музей у Пінкавічах. З задавальненнем праслухалі экскурсавода і паўдзельнічалі ў квэсце “Вечна ў памяці народа”. Экспазіцыя музея складаецца з наступных раздзелаў:

  • “Мінулае Пінкавічаў. Сялянская хата”;
  • “Я.Колас у Пінкавічах”;
  • “Я.Колас у Пінску”;
  • “Пінкавічы сення”

Мы падзяліліся на 2 групы і адправіліся ў цікавае падарожжа. У кожнай зале знаходзіўся лісток з пытаннямі, на якія мы павінны былі знайсці адказы. Толькі пасля правільнага выканання задання мы маглі перайсці на новы этап. Кожнай камандзе хацелася прыйсці на канечны прыпынак першай, але перамагла дружба.

Фота- і відэаматэрыялы, зробленыя падчас экскурсіі, мы і прадстаўляем вашай увазе. Прыемнага прагляду!

Вучні 5 “Г” класа і класны кіраўнік Власавец А.М.,

6 “Б” класа і класны кіраўнік Казачук В.М.

 

        Фотоотчет

Разделы сайта