Музей “Спадчына” – наш гонар
З сівое даўніны мы склалі верш,
Ён вытканы узорам непаўторным.
Тут фарбаў прыцягальных водар свеж,
І зразумелы змест – жыццё у творы.
Я з радасцю паведаю усім
Пра свой музей, ён “Спадчына” завецца.
У кожным экспанаце дух часін,
Жывое сэрца напамінам б’ецца.
Тут посцілкі, сурвэткі, паясы
І прас стары, і цэбар ёсць з дзяжою,
Кудзеля з вярацёнцам, шэпт прасніц,
Гукаюць у музей заўжды сабою.
Што маем у музеі – не злічыць,
І нельга расказаць – бо трэба бачыць,
Мы ў госці запрашаем – стрэчы быць,
Бо “Спадчына” для нас так многа значыць.
Мы ладзім святы – многа іх у нас,
Край родны тут шануем, праслаўляем.
Вас запрашае наш палесскі кут,
І мы сардэчна, шчыра запрашаем!
Алена Вабішчэвіч
|