"Бульбу вараць,
Бульбу смажаць.
Бульбу варанай ядуць!"
Гульня - справа сур'ёзная. Гэта добра ведаюць вучні 5 "А" класа, члены БРПА. Хлопчыкі і дзяўчынкі добра рыхтаваліся перад "Бульбянымі забавамі", што наладзілі для іх старэйшыя навучэнцы. Перамагла, як не дзіўна, каманда хлопчыкаў з невялікай перавагай) Але настрой у дзяўчат ад гэтага не пагоршыўся.
Задавальненне ад гульні атрымалі ўсе: удзельнікі, арганізатары, члены журы!!!