Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі з сакавіка па май 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.
На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» і «У аб’ектыве – музейная старонка» паступіла 202 работы з усіх рэгіёнаў краіны.
У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» удзельнікі конкурсу прадставілі справаздачу аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў (экспазіцый) за перыяд 2019–2020 гадоў. Сярод лепшых, работы, якія змяшчаюць характарыстыку музея з найбольш поўным раскрыццём накірункаў дзейнасці, асноўную музейную дакументацыю, промапрадукцыю і інш.
У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» навучэнцы падрыхтавалі інфармацыйна-рэкламныя выданні ў выглядзе даведнікаў, каталогаў, флаераў і відэаролікі аб музеі.
Інфармацыйна-рэкламныя выданні пераможцаў і прызёраў выдзяляюцца актуальнай інфармацыяй, неабходнай для прадстаўлення музея, арыгінальнасцю ідэі і творчым падыходам; змяшчаюць рэкламнае апісанне экспазіцый, найбольш каштоўных прадметаў музея з фотаздымкамі, даведачныя звесткі і інш. У відэароліках прадстаўлены гісторыя музея, накірункі яго працы, змест экспазіцый, унікальнасць музея.
Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў рэспубліканскім журы вызначаны пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый). Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лаўрэаты конкурсу – дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Ссылка: https://rcek.by/respublikanski-konkurs-etnagrafichnyh-muzeyau-ekspazitsyj/
Спіс пераможцаў, прызѐраў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу этнаграфічных музеяў (экспазіцый) у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
1. У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу музея ўзнагароджваюцца:
1.1. Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Краеўская Вікторыя, Мінгілевіч Анастасія, Чапля Іаана, навучэнкі ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Воранаўскага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Войшніс Фаіна Стэфанаўна, Мар’янская Лілія Паўлаўна);
савет музея ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Лысевіч Вольга Аляксандраўна).
1.2. Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
савет музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 35 г. Мінска» (кіраўнік Лойка Наталля Пятроўна);
савет музея «Спадчына» ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Ярашэвіч Таццяна Мікалаеўна); творчы калектыў навучэнцаў 10 класа ДУА «Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раѐна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Самсановіч Аксана Іванаўна).
1.3. Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Казачук Вольга Мікалаеўна, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці;
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Палатоўская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раѐна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Качарагін Сяргей Яўгенавіч).
1.4. Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
Антаненка Дар’я, Груца Дар’я, Кучынская Карына, Магераў Руслан, Рахімі Джамалабад Лейла, навучэнцы ДУА «Гімназія г. Барані» Аршанскага раѐна, ДУДА «Аршанскі раѐнны цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» Віцебскай вобласці (кіраўнікі: Нікіфарава Марыя Віктараўна, Раманенка Вольга Сяргееўна, Саратокіна Людміла Анатольеўна);
Кацерла Сафія, Рыхноў Максім, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Магілѐва» (кіраўнік Хадускіна Юлія Анатольеўна);
Ляшук Таццяна Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея «Сялянская хата» ДУА «Дзмітравіцкая сярэдняя школа» Камянецкага раѐна Брэсцкай вобласці;
савет музея УА «Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 10 будаўніцтва імя І.М.Жыжаля» (кіраўнік Царыкевіч Святлана Яўгеньеўна); Херавец Ульяна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 173 г. Мінска» (кіраўнік Грыжмаловіч Галіна Паўлаўна).
2. У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» па выніках справаздачнага матэрыялу экспазіцыі музея ўзнагароджваюцца:
2.1. Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Дрозд Аляксей, навучэнец ДУА «Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Асіповіцкага раѐна Магілѐўскай вобласці (кіраўнік Аўдзейчык Валянціна Ігнацьеўна).
2.2. Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Шпэтная Рыта, Якаўчык Цімур, навучэнцы ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раѐна» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ракуць Таццяна Пятроўна).
2.3. Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Мех Наталля Аляксандраўна, настаўнік пачатковых класаў, кіраўнік музея «Скарбы роднага краю» ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Кобрына» Брэсцкай вобласці;
савет музея ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Рось» Ваўкавыскага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Слуцкая Валянціна Аляксандраўна). 2.4. Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
савет гісторыка-краязнаўчага музея ДУА «Казловіцкая сярэдняя школа» Слуцкага раѐна Мінскай вобласці (кіраўнік Фурманец Ірына Ігараўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУДА «Горацкі цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі» Магілѐўскай вобласці (кіраўнікі: Тажун Людміла Феадосьеўна, Фаміна Надзея Аляксандраўна);
творчы калектыў навучэнцаў УА «Відзаўскі дзяржаўны прафесійна тэхнічны каледж» Браслаўскага раѐна Віцебскай вобласці (кіраўнік Кажанеўская Ала Браніславаўна).
3. У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку інфармацыйна-рэкламнае выданне ўзнагароджваюцца:
3.1. Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Маградзе Ніно, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава» Мінскай вобласці (кіраўнік Давыдзенка Максім Уладзіміравіч); Старавойтава Ангеліна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Чэрыкава» Магілѐўскай вобласці (кіраўнік Закоркіна Алеся Сяргееўна). 3.2. Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Жалоба Жанна, Наумік Ульяна, навучэнкі ДУА «Вучэбна педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнікі: Груша Наталля Юр’еўна, Лысевіч Вольга Аляксандраўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Слабадская яслі-сад – сярэдняя школа Лепельскага раѐна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Бабаед Вольга Іванаўна).
3.3. Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Данілаў Данііл, Данілаў Мацвей, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Вілейкі» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Данілава Таццяна Станіславаўна, Руновіч Марына Пятроўна);
Казачук Вольга Мікалаеўна, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці;
Крупенькін Данііл, навучэнец УА «Гомельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй чыгуначнага транспарту» (кіраўнік Архангельская Анастасія Уладзіміраўна);
3.4. Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
Бабровіч Сяргей, Беладзед Анастасія, Крывель Анастасія, навучэнцы ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Стаўбцоўскага раѐна Мінскай вобласці (кіраўнік Валента Наталія Уладзіміраўна);
Коршакава Дар’я, Хон Юлія, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гомеля» (кіраўнік Рубанава Валянціна Уладзіміраўна);
Ліхван Ганна Сяргееўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Дзівінская сярэдняя школа» Кобрынскага раѐна Брэсцкай вобласці;
савет музея ДУА «Лойкаўская сярэдняя школа» Гродзенскага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Гліна Святлана Мікалаеўна); Судзілоўская Марыя, навучэнка ДУА «Майскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базавая школа» Чэрыкаўскага раѐна Магілѐўскай вобласці (кіраўнік Радкоўская Вольга Міхайлаўна).
4. У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» па накірунку відэаролік узнагароджваюцца:
4.1. Дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Казачук Вольга Мікалаеўна, кіраўнік музея «Спадчына» ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска» Брэсцкай вобласці.
4.2. Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Галецкі Іван, Карольчык Сафія, Рыхліцкая Маргарыта, Халадцова Ратна, навучэнцы ДУА «Гімназія № 7 г. Гродна» (кіраўнікі: Осіпава Мая Аляксееўна, Рашэўская Ада Эдуардаўна);
Самсонава Віталія, навучэнка ДУА «Вышамірскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Рэчыцкага раѐна Гомельскай вобласці (кіраўнік Іванчыкава Крысціна Валер’еўна).
4.3. Дыпломамі IIIступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Галаўко Дар’я, Гаранін Мікіта, навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 68 г. Мінска» (кіраўнік Панкрашова Святлана Анатольеўна); Кныровіч Аляксей, Навуменка Раман, навучэнцы ДУА «Гімназія № 41 г. Мінска імя Сярэбранага В.Х.» (кіраўнік Людчык Ала Валянцінаўна);
Хведарэц Віктар, навучэнец ДУА «Хабовіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – сярэдняя школа» Кобрынскага раѐна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Крачко Марыя Еўдакімаўна).
4.4. Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства»:
Абраменка Вікторыя, Ельяшэвіч Арына, навучэнкі ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа» Гродзенскага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Кулікова Наталля Уладзіміраўна);
Мірончык Эвеліна, навучэнка ДУА «Казловіцкая сярэдняя школа» Слуцкага раѐна Мінскай вобласці (кіраўнік Фурманец Ірына Ігараўна); Рэчанкава Аліна, навучэнка ДУА «Следзюкоўскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа імя Дз.Я.Аскаленкі» Быхаўскага раѐна Магілѐўскай вобласці (кіраўнік Пэун Ала Міхайлаўна); Савельеў Ілья, Шылаў Іван, навучэнцы ДУА «Вішаўская сярэдняя школа Бялыніцкага раѐна» Магілѐўскай вобласці (кіраўнікі: Варапаева Алена Юр’еўна, Шылава Таццяна Аляксееўна);
савет музея ДУА «Квасоўская сярэдняя школа» Гродзенскага раѐна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Галіцкая Ірына Іванаўна);
савет музея ДУА «Сярэдняя школа № 180 г. Мінска» (кіраўнік Пацеенак Людміла Анатольеўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Воранаўская сярэдняя школа Віцебскага раѐна» Віцебскай вобласці (кіраўнік Кротава Ірына Ігараўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Мікалаеўшчынскі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа» Стаўбцоўскага раѐна Мінскай вобласці (кіраўнік Паплаўская Ірына Станіславаўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Мазыра» Гомельскай вобласці (кіраўнікі: Дыба Вольга Сяргееўна, Мірановіч Людміла Паўлаўна);
творчы калектыў навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 38 г. Гомеля» (кіраўнік Рубанава Валянціна Уладзіміраўна);
Усік Карына, навучэнка ДУА «Горкаўская сярэдняя школа Старадарожскага раѐна» Мінскай вобласці (кіраўнік Караленя Ганна Аляксандраўна);
Шпэтная Рыта, Якаўчык Цімур, навучэнцы ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раѐна» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ракуць Таццяна Пятроўна);
Шэрка Ксенія, навучэнка ДУА «Вулька-Аброўская сярэдняя школа» Івацэвіцкага раѐна Брэсцкай вобласці (кіраўнік Куцко Святлана Мі