Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Ганчарны посуд

Ганчарная справа з'явілася на Беларусі ў Xст. і дайшла да нашых дзён.     

Знаходзяцца ў гэтым аддзеле розныя збанкі і глякі, гліняны посуд.Трэба адзначыць, што ў такой пасудзіне вельмі доўга захоўвалася тэмпература вады ў жару, калі напярэдне закрывалі яго лісцем хрэна. 3  такімі глякамі хадзілі на жніво.                                                                

Збанок з шырокім горлам прызначаўся для малака, смятаны. Яго яшчэ называлі  слоік. Малако добра захоўвалася ў такім посудзе, яно не акісала, мела  натуральны пах.                                                                                       

У гліняным невялічкім гаршку гатавалі страву. Вельмі смачная ў ім прасяная каша.

А вось і макітра. У ёй церлі мак. Сустракалася, што ў ей замешвалі цеста на аладкі.   

Разнастайнасць форм, якой вызначаюцца выбары беларускiх народных майстроў-ганчароў XIX - першай паловы XX ст., - вынiк шматгадавой гiсторыi развiцця мастацтва керамiкi.

Масавая вытворчасць керамiкi на тэрыторыi Беларусi адзначаецца у эпоху неалiту - апошняга перыяду каменнага веку (IV - III тысячагоддзi да н.э.). Даследчыкi лiчаць, што ўзнiкненне керамiкi звязана са звычаем абмазваць глiнай пляценыя вырабы. Першабытныя людзi заўважылi, што трапiўшы ў агонь, такое начыненне не спальвалася, а наадварот, станавiлася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выгараў. Гэта i падштурхнула іх да думкi вырабляць посуд з глiны i абкальваць яго на агнi. З'явiлiся першыя вылепленыя ўручную пасудзiны для гатавання стравы на агнi - гаршкi. Мелi яны выпуклы корпус i вострае, цi акруглае дно - каб зручна было мацаваць у пясок ля вогнiшча. 3 часам з'явiлiся мiскi, кубкi, амфары з ручкамi i iншы гаспадарчы посуд.

Здiўляе старанне, з якiм першабытны чалавек iмкнуўся аздобiць сваі пакуль, яшчэ не досыпь зграбныя вырабы. Практычна ўсе яны ўпрыгожаны штампаваным, цi прадрапаным арнаментам з простых матываў - ямак, наполаў, рысак. Асаблiвага росквiту дасягае арнаментацыя керамiчнага посуду у познiм неалiце. Шыйкi i плечыкi пасудзiн аздоблены адмысловымi ўзорамi з ромбаў, трохвугольнiкаў, зiгзагаў. Трапляюцца схематычныя адлюстраваннi птушак, жывёл, людзей i нават цэлыя сюжэты, як напрыклад, на сценцы гаршка з паселiшча каля в.Асавец Бераставiцкага раёна.

Разнастайнасць арнаментацыi, адсутнасць лiтаральрных паўтораў тлумачыцца тым, што у той час яшчэ не было рамеснiцкай вытворчасцi з масавым выпускам керамiкi. Выраб глiнянага посуду быў прывiлеяй жанчын, кожная з iх праяўляла ўласны густ. Традыцыi асобных рэгiёнаў дыктавалi пэўныя заканамернасцi формаўтварэння i арнаментацыi, кожны выраббыў па свойму непаўторны i сваеасаблiвы, свабодная творчасць выяўлялася на поўную моц.

Значная разнастайнасць форм i асартыменту керамiкi адзначаецца ў бронзавым веку (мяжа III-II тысячыгоддзе - VII-VI ст. да н.э.). Вострадонныя гаршкi саступаюць месца акруглым i пласкадонным, пашырэнне набываюць мiскi, кубкi розных памераў i форм.

Сцiпласць арнаментацыi характэрна i для керамiкi жалезнага веку (VII-VI ст. да н.э.-VIII ст.н.э.). Нягледзячы на пэўныя адрозненнi у формах керамiчных вырабаў розных пляменных груп, на тэрыторыi сучаснай Беларусi ў дэкоры паўтараюцца i тыя ж самыя арнаментальныя матывы i элементы: трохвугольнiкi, ромбы, ламаныя лiнii, вуглы, а таксама салярныя знакi - канцэнтрычныя кругi, крыжы, промнепадобныя лiнii. Як i дэкор у цэлым, апошнiя звязаны з рэлiгiйнымi ўяўленнямi першабытных людзей i адлюстроўваюць тыя цi iншыя культы, у першую чаргу культ сонца.

Ганчарства i яго развiццё.

Ганчатсва - агульная назва аднаго з найважнейшых заняткаў - вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага i дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з глiны. Назва паходзiць ад слова "горн" ("гран", "гарно"). Зарадзiлася у раннiм неалiце, у спецыялiзаванае рамяство вылучылася са з'яўленнем ганчарнага круга (на Беларусi у Х ст.). Першапачаткова вырабы ляпiлi ад рукi з фармовачнай масы без абпальвання. Паступова асноўным кампанентам фармовачнай масы стала глiна, у якую для павелiчэння трываласцi дадавалi сухую траву, лубяныя валокны, тоўчаныя ракавiны, жарству, пясок. 3 ХІХ ст. фармовачную масу рабiлi з аднаго або двух-трох розных гатункаў глiны шляхам працяглай пластычнай апрацоўкi (нагамi, рукамi, таркай, стругам). Падрыхтаваную масу дзялiлi на невялiкiя кавалкi, дастатковыя для вырабу адной пасудзiны (камякi, галкi, галушкi, грудачкi, клёцы). Фармавалi пасудзiну на нажным або ручным ганчарным крузе. Спосабы фармоўкi: выцiсканне, налеп, выцягванне або спалучэнне гэтых спосабаў. Абпальванне ў ганчарным горне складалася з угравання i дагонкi.

Уэпоху Кiеўскай Русi асноўнымi цэнтрамi ганчарства былi гарады Полацкай, Тураўскай i Смаленскай зямель, Панямоння. У ХVI-XVIII ст. цэхi, у якiя ўваходзiлi ганчары, iснавалi ў Гродне, Стрэшыне, Брэсце, Мiнску, Шклове, Слуцку, Вiцебску i iнш. Выраб глiнянага посуду быў пашыраны i ў шматлiкiх вёсках. Сведчаннем высокага ўзроўню ганчарства быў вываз керамiкi на продаж за межы Беларусi. У XVII ст. майстры-кафляры, якія спецыялізаваліся на вырабе кафлі - плітак дзеля абкладкі паверхні пячэй, былi запрошаны ў Маскоўскую дзяржаву i прымалi ўдзел у аздабленнi Пакроўскага сабора ў Iзмайлаве, надбрамнай царквы Андрэеўскага манастыра, Церамнога палаца i царквы Спаса за Залатой рашоткай у Крамлi i iнш.

У перыяд капiталiзму ганчарства развiвалася ў дзвюх эканамiчных формах - дробнатаварнай (у вёсках было пабочным ад земляробства промыслам i базiравалася на сямейнай працы, а у гарадах i мястэчках спалучалася з наёмнай) i мануфактурнай (майстэрнi з падзелам працы iснавалi у Барысаве, Копысi, Мiнску). У ХІХ - пач. ХХ ст. iснавала шырокая сетка цэнтраў ганчарства. Назіраліся пераважна малыя (менш за 10 майстроў) i сярэднiя (10-30 майстроў), сустракалiся і буйныя (больш як 30 майстроў). На Беларусi ганчарствам як прафесіяй, займалася каля 4-4,5 тыс. чалавек.

Беларускiя ганчары поўнасцю забяспечвалi сваiмi вырабамi насельнiцтва Беларусi. Вясковыя рамеснiкi прадавалi або абменьвалi сваі вырабы на збожжа ў навакольнай мясцовасцi. Многiя карысталiся паслугамi гандляроў-перакупшчыкаў, якiя вывозiлi гэтыя вырабы i за межы Беларусi (у Варшаву, Вiльню, Кiеў). 3 аптовым продажам посуду звязана і выпрабавана з цягам часу ганчарная сiстэма мер.

Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi былi створаны ганчарныя арцелi. Выраб глiнянага посуду ў якасцi дапаможнага промыслу iснаваў у некаторых калгасах.   У 1930-я г. саматужная ганчарная вытворчасць прыкметна скарацiлася, а ў многiх месцах зусiм спынiлася. У Заходняй Беларусi ў перадваенны перыяд шмат ганчароў займалiся промыслам iндывiдуальна. У Гродне, Дзiсне, Жалудку, Iвянцы, Ракаве i iнш. працавалi майстэрнi, у якiх выкарыстоўвалася наёмная праца. Пасля Айчыннай вайны у БССР былi адноўлены старыя i адкрыты новыя ганчарныя арцелi, якiя у 60-я гадыбылі пераўтвораны ў дзяржаўныя прадпрыемствы. У наш час ганчарная вытворчасць iснуе на некаторых прадпрыемствах мясцовай прамысловасцi i камбiнатах будаўнiчых матэрыялаў, у тым ліку на Барысаўскiм камбiнаце прыкладнога мастацтва, у вытворчым аб'яднаннi "Беларуская мастацкая керамiка". У традыцыйнай форме яна захавалася у в.Гарадная (Столiнскi р-н), Дрыбiн (Горацкi р-н), г.п.Поразава (Свiслацкi р-н), Ружаны (Пружанскi р-н), г.Браславе i некаторых іншых.

     

Фотоматериалы

Разделы сайта