Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Бажніца

Ужо хутка споўніцца 25 гадоў этнаграфічнаму музею “Спадчына” ДУА “Гімназія № 2 г. Пінска”, але ж новы (дзявяты па ліку) аддзел “Бажніца” тут з’явіўся зусім нядаўна. 

Што ж такое Бажніца? Звернемся да слоўніка. БАЖНІЦА, багоўня, ківот — драўляная шафка або палічка з абразамі, нярэдка зашклёная, прамавугольнай ці трохвугольнай формы. Яе аздаблялі разьбой, упрыгожвалі ручнікамі, выцінанкамі і інш. 

У нашым музеі “Бажніца” ўяўляе сабой палічку з абразамі Прасвятой Багародзіцы, Збавіцеля, рэльефам “Патаемная вячэра”, якія падараваў нам выпускнік класа ваенна-патрыятычнага напрвмку, а зараз настаяцель шацёрнага храма Пятра і Фяўронні Аляксандр Сыцэвіч.

З адкрыццём гэтага аддзела настаўнікі маюць магчымасць праводзіць факультатыўныя заняткі па праваслаўнай культуры ў ціхім, па-дамашняму ўтульным, памяшканні. Маленькія гледачы з дзіцячых садкоў № 27 і 28 неаднаразова наведвалі музей “Спадчына”, а ў прошлым навучальным годзе яны мелі магчымасць убачыць пастанову “Пасхальны калабок” у выкананні дзяцей пачатковых класаў, якія займаюцца на гэтых занятках (настаўнік Лебядзеўская А.А.). Яшчэ тут праходзяць майстар-класы па вырабу паштовак, падарункаў, сувеніраў да праваслаўных святаў, арганізуюцца экскурсіі “Абрады і традыцыі нашых продкаў-хрысціян”. Сталі традыцыйнымі штотыднёвыя чытанні аб веры, каханні, дабрыні, міласэрнасці, сіле малітвы. 

Фотоматериалы

Разделы сайта