Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Віктарына “Спадчына”

Прывітанне, паважаныя сябры! Прапануем Вам, даражэнькія, адказаць на пытанні пра нашу спадчыну. Свае адказы дасылайце на сайт гімназіі  gymn2.pinsk.edu.by  праз “Гасцевую кнігу” з паметкай “Этнаграфічны музей “Спадчына”. За правільныя адказы Вы маеце магчымасць атрымаць падарункі.

 

Заданне 1. “Закончы прыказку”

  1. Няхай лепш сяло згарыць, чым ….
  2. Хто ў лялькі не гуляе, той …
  3. Хто апарыцца на вадзе …
  4.  Бадлівай карове …
  5.  Было б балота …
  6. Пасмяяўся лысы …
  7. Раніцай росна, удзень млосна …
  8.  Гультай за работу…

 

Заданне 2. “Знайдзі назвы месяцаў, якія «схаваны» ў гэтай табліцы”

 

Заданне 3. “Запішы назвы прапушчаных месяцаў ў дадзеных прыкметах (назва кожнага месяца можа выкарыстоўвацца адзін раз)”

1) ___________ пякучы, але даручы.

2) __________ сушыць, нічога з зямлі не рушыць.

3) __________ зямлю студзіць.

4) У _________ гола ў садзе.

5) ___________ жывёлу ў поле пхай.

 6) ___________ зямлю грудзіць, хаты студзіць.

 7) Як настаў _________, дык туман кожны дзень.

 8.) __________ наробіць плюты.

 9) ___________ не гуляе — ураджай люляе.

10) ___________ ні калёс, ні палоз не любіць.

11) __________ часамі снегам сее, а часамі сонцам грэе.

 12) Кожная хата ў _________ багата.

 

Заданне 4.  “Утварыце прыметнікі”. Ад назваў месяцаў утварыце прыметнікі. Складзіце з гэтымі прыметнікамі па два словазлучэнні, каб яны выступалі ў прамым значэнні і ў якасці эпітэтаў. Праз сінонім раскрыйце сэнс эпітэта.

 

Напрыклад:

Прыметнік у прамым значэнні / Прыметнік-эпітэт / Сінонім

 Студзеньскія канікулы / Студзеньская ўсмешка / Няшчырая

 Чэрвеньскія святы / Чэрвеньская паходка / Павольная

 

Заданне 5. “Апрані  ляльку” (а) дзяўчыну; б) хлопца)

ШЫЯН, ВЯРЭНЬКА, ПАНЕВА, СВІТКА, ПАС, САЯН, БУРНОС, ВЫЖАЛ, ЖУПАН, АНДАРАК, БУРДЗЮК,  СПАДНІЦА, КАПТУР, СУРДУТ, ГЭБЕЛЬ, НАГАВІЦЫ, АДРЫНА, ПАСТАЛЫ,  МАГЕРКА, БОТЫ, АБРУС, НАМІТКА, АБЛІВАХА, ФАРТУХ, ЖЛУКТА, КАШУЛЯ.

Заданне 6. “Накармі ляльку”

ДРАНІКІ, ЖУР, МЯНТАШКА, ПЯЧЫСТА, КАЛДУН, КОНАЎКА, МАЧАНКА, ВЕРАШЧАКА, ХРУСТЫ, ПРАНІК, ГАМАНЦЫ, НАЛІСНІКІ,  ЗБІЦЕНЬ, ГАЛУШКІ, ЖЫРАНДОЛЬ, КАПЫТКА, ЖВІР, УЗВАР, ПАЛУКАШАК, ВАРЫЎНЯ.

Заданне 7. “Распісны куфар

1. Калі на Беларусі адзначаецца свята беларускай лялькі?

2. Усе вы  чулі пра знакаміты род беларускіх магнатаў – Радзівілаў. Гэта былі вельмі магутныя і багатыя людзі. Аднак і ў іх былі свае дізвацтвы. Аднаму з іх аднойчы захацелася праехацца на санях. Але на дварэ лета. Шта загадаў зрабіць магнат, каб лета ператварылася ў зіму?

3. “Здароў’я шмат аддаў  я гэтай працы. А колькі клопату меў і дакору!” – так сказаў пра сябе знакаміты беларус. Шлях его  сапраўды быў нялёгкім. Тое, што ён ствараў, было пад забаронай.  Назавіце імя і прозвішча,  прафесію і тое, што ён стварыў.

4. Што апускалі ў збанок з малаком, каб тое не пракісла?

5. Куды складвала сваё прыданае дзяўчына перад тым, як выйсці замуж?

6. Калі, пасля якога свята пачыналіся вячоркі?

7. На якое свята скакалі праз касцёр?

Заданне 8. “Гараскоп

Пералічыце назвы знакаў задыяка па-беларуску. Калі вы нарадзіліся і хто вы па знаку задыяка? Прыдумайце жартаўлівы гараскоп для людзей свайго знака задыяка.

Поспеху!!!!

Разделы сайта