Мой родны кут, як ты мне мілы!..
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццё вясны маёй убогай,
К табе я ў думках залятаю
І там душою спачываю.
О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя,-
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.
У 2022 годзе наша краiна адзначае 140-годдзе з дня нараджэння вялiкага песняра беларускага народа, класiка нацыянальнай лiтаратуры Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў рамках шостага школьнага дня 22 кастрычнiка 2022 года ў бiблiятэцы ДУА «Гiмназiя № 2 г. Пiнска», бібліятэкар Рогаль Жанна Аляксандраўна правяла iнтэрактыўную вiктарыну для вучняў 9-х классаў «Знаўцы творчасцi Якуба Коласа».
Вучнi абнавiлi свае веды аб жыццii творчасцi нацыянальнага класiка Беларусii даведалiся пра цiкавыя факты з яго жыцця.
Якуб Колас – наш гонар надзея, будучыня. Творчасць яго – выток святла i дабрынi.