Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

12.04.21

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Малады беларускі экслібрыс", які прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя Музея кнігі.

Конкурсныя работы – экслібрысы

Тэматычныя катэгорыі:
1. Экслібрыс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
2. Экслібрыс Музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Умовы конкурсу:

  1. Узрост удзельнікаў: 6–16 гадоў.
  2. Кожны ўдзельнік можа прадставіць максімум дзве конкурсныя работы ў кожнай катэгорыі.
  3. Конкурсныя работы павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу і прысвечаныя 100-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і 15-годдзя Музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Выяўленчая форма вызначаецца пералічанай тэмай, таму шукайце элементы, якія яе характарызуюць.
  4. Экслібрысы акрамя выявы павінны абавязкова змяшчаць словы:  экслібрыс (варыянты EX LIBRIS, EXLIBRIS, ex libris, exlibris, з кніг), а таксама словы: Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі або Музея кнігі.
  5. Кампаненты тэксту трэба ўмела злучыць з часткай выявы і разам стварыць кампазіцыю экслібрыса. Важна выбраць шрыфт, ён павінен быць разборлівым, але пры гэтым адпавядаць агульнаму мастацкаму вобразу.
  6. Да разгляду прымаюцца як экслібрысы, выкананыя ў тэхніках друкаванай графікі, так і выкананыя тушшу, маркерамі, гелевымі ручкамі, каляровымі алоўкамі.
  7. Конкурсныя творы не павінны перавышаць памер 15 х 15 см.
  8. Прымаюцца толькі арыгінальныя працы. Электронныя копіі і ксеракопіі не будуць ацэньвацца.
  9. Усе дасланыя творы павінны быць падпісаны на адвароце: поўнае імя аўтара, узрост, горад пражывання, школа або мастацкая студыя.
  10. Дасылаць або прывозіць конкурсныя творы трэба на адрас: Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, г. Мінск, 220114. Тэлефоны для сувязі: (8017)2932782, (8029)445793907.
  11. Прадстаўленыя конкурсныя творы застаюцца ўласнасцю арганізатараў разам з правам выстаўляць іх, выкарыстоўваць для друку і дэманстрацыі ў электронным выглядзе.
  12. Конкурсныя работы прымаюцца да 21 мая 2021 г.
  13. Журы адбярэ найлепшыя працы і 1 чэрвеня 2021 г. агучыць пераможцаў.

 

Творы пераможцаў будуць прадстаўлены на выставе ў Музеі кнігі.

Пракансультуйцеся са сваімі настаўнікамі і бацькамі. Прыходзьце ў Нацыянальную бібліятэку, Музей кнігі і натхняйцеся. Абапірайцеся на ўласную фантазію і свой непаўторны погляд на свет. Мы будзем з нецярпеннем чакаць вашыя працы!

Дадаткова інфармуем: 17 і 24 красавіка 2021 г. у 15.00 прапануем узяць удзел у музейных занятках "Экслібрыс". На занятках удзельнікі пазнаёмяцца з прасторай бібліятэкі і Музеем кнігі, убачаць гістарычныя экслібрысы і каталогі экслібрысаў. Заняткі дапамогуць натхніцца на стварэнне конкурснага твора. Кошт заняткаў: 4.50 руб.
Тэлефоны для запісу: (8017)2932782, (8029)445793907.

 

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства

Раздзелы сайта