Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Вырабы з жалеза

Аддзел кавальскага цэху. Ён у нас яшчэ малады. Мы мяркуем,  што нам удасца сабраць больш прыладаў працы, якія вырабляліся ў кузні. На пачэсным месцы тут серп. I цяпер цяжка без яго абысціся.

Беларускае кавальства.

Сярод розных рамёстваў адно з самых пачэсных месцаў зай мае кавальства. Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначыць патрэбны працэнт дабавак, тэм пературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараў ніцтвам. Недарэмна праца каваля з'яўляецца адной з самых паважаных.

Без уласнага майстракаваля не абыходзілася ніводнае па селішча. Калі трэба было падкаваць каня, назубіць серп, выка ваць завесу, ішлі да каваля. Добрага майстра ведала ўся акру га. Ім ганарыліся, яго шанавалі. Кавальскае рамяство заўсёды было акружана арэолам таямнічасці, загадкавасці. Каваля па раўноўвалі з чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі жалеза.

3 першага погляду кавальскія вырабы не ўражваюць ярка выяўленымі мастацкімі якасцямі, якія характэрны для тка ных, вышываных, разьбяных. Але пільнае вока сярод мноства каваных рэчаў знойдзе нямала цікавага і арыгінальнага. У роз ных кутках Беларусі можна сустрэць нямала цудоўных узораў кавальскага майстэрства: вароты, агароджы, рашоткі. Вельмі часта такія вырабы нагадваюць далікатныя ажурныя карункі.



Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта