Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Апрацоўка лёну. Ільняныя вырабы

А ў гэтым утульным  куточку размясціліся прылады  працы  для размотвання нітак - матавілы. Тут і сукач для намотвання нітак на цэўку. Тут і прасніца, калаўроты. Паглядзіце, якія цудоўныя рэчы можна зрабіць на кроснах. Абрусы, ручнікі, спадніцы, фартухі.

Тут жа мы хацелі аддюстраваць і працэс апрацоўкі ільну. У нас ёсць для гэтага ўсе неабходныя прылады працы.                                                                

Паглядзіце,   якая   спадніца,  які   фартух.   Уявіце,   якой   прыгожай ржанчына была ў гэтай вопратцы на сенажаці ў час жніва. У ёй было яшчэ і ўтульна. Таму што яна выраблена з натуральнага валакна — ільну. Але не адразу атрымліваўся такі матэрыял. Лён праходзіць вельмі доўгі час апрацоўкі.   

Блакітным возерам ён адцвітае. Яго ірвуць, рассцілаюць на лугах.Доўгі час ён мокне пад дажджамі, пячэцца на сонцы, абвяваецца ветрам.Затым   яго   трэплюць.   Патрапаўшы,   лен   вычэсвалі   спецыяльнымі нрабянямі. Атрымлівалася вельмі прыгожае валакно. Вы заўважылі, што вырабы з ільну белага колеру, а сам ён шэры. Як жа атрымаць такі колер? Вытканае палатпо памочвалі ў вадаёмах. Затым рассцілалі на траву, каб бяліла яго раса і сонца тыдні два. Затым яго мокрым абвівалі прачом.                                                                                                       

У льняную вопратку апраналася ўся сям'я. 3 яе шылі сарочкі, блузкі.

Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця (не было электрычнасці, тэхнікі для апрацоўкі зямлі, адсутнічалі сродкі сувязі), нашы продкі ўмелі ўпрыгожыць свой побыт, умелі весяліцца і адпачываць. Нараджаліся дзеткі, прыдумваліся песні, калыханкі, казкі. 3 калыскі пачыналася родная мова, а далей і мастацкая літаратура.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта