Размяшчаюцца ў гэтым аддзеле вырабы з лазы, карэнняў, саломы. Ёсць загатоўкі (лаза, карэнне) для пляцення карзін, карабоў, кошыкаў. Самым каштоўным экспанатам тут з'яўляецца вось сумка вярэнька. Ёй больш за 100 гадоў.
Вярэнька зроблена з бяросты. У ёй, як у тэрмасе, захоўвалася ежа ў час касьбы ці жніва.
Ёсць і каробкі (сявенькі), якія былі незамянімымі служкамі ў гаспадара. 3 іх сеялі, у іх захоўвалі зерне.
Сярод экспанатаў музея знаходзіцца мерка аўса для каня.
У плецяныя корабы складвалі яйкі. Самы вялікі кораб у нашым музеі - шыян. У ім захоўвалася жыта. Ён зроблены з саломы і лазы.
Знаходзіцца тут і ўсім вядомы кошык, без якога нельга абысціся ў час капання бульбы.
Нягледзячы на вялікую занятасць па гаспадарцы, на цяжкую фізічную працу, людзі ўмелі адпачываць і весяліцца, умелі ўпрыгожыць свой быт.
Пляценне з лазы
Лозапляценне - адно з самых старажытных рамёстваў, якое дайшло да нашых дзён, практычна не змяніўшыся. Яно зарадзілася раней ткацтва, бо правобразам тканін былі сплеценыя з розных траў цыноўкі і першыя прадметы адзення.
Самымі старажытнымі з якія захаваліся плеценых рэчаў лічаць крэслы, знойдзеныя ў грабніцы вядомага егіпецкага фараона Тутанхамона (1351-1342 да н.э.). У Старажытным Рыме таксама карысталіся мэбляй, вырабленай з лазы і каранёў дрэў, а воіны арміі Спартака з вінаграднай лазы рабілі лёгкія і трывалыя баявыя шчыты ( 74-71 гг . Да н.э.).
Асаблівая распаўсюджванне мастацтва лозапляцення набыло ў эпоху Сярэднявечча. Мастакі эпохі Рэнесансу нярэдка малявалі на сваіх карцінах розныя плеценыя вырабы .
У Беларусі з лазы плялі розныя па форме і прызначэнні вырабы: ўзводзілі жыллё, гаспадарчыя пабудовы, рабілі загарадзі, кузава саней і калёс, посуд. З лазы плялі нават рыбалоўныя сеткі і пасткі для птушак і жывёл.
У XVIII-XIX стст. вырабы з лазы сталі карыстацца вялікім попытам у гарадах. Лазу сталі адбельваць, афарбоўваць і нават пакрываць пазалотай і срэбра. Сплеценыя з дубца кошыкі, дзіцячыя калыскі, калысачкі, цацкі, мініяцюрныя кошыкі для рукадзелля, дарожныя кошыкі - скрыні, шкатулкі, мэбля і нават дываны многія гады служылі чалавеку, упрыгожваючы яго побыт.
Лозапляценне — адно са старэйшых чалавечых рамёстваў, якое ўзнікла нават раней, чым метала- і дрэваапрацоўка. Дарэчы, адзінае, якое дайшло да нашых дзён амаль што ў сваім першародным выглядзе. Пляценне з такога даступнага, які амаль не патрабуе апрацоўкі, матэрыялу з'яўляецца адным са старажытных заняткаў чалавека, што папярэднічалі ткацтву ці апрацоўцы металу і не патрабавалі спецыяльнага абсталявання.
Пляценне вядома паўсюль, дзе расце лаза, у тым ліку практычна ўсім еўрапейскім народам, Багатыя гэтым матэрыялам і землі Беларусі (асабліва Паазер'е і Палессе), дзе расце да 20 відаў лазы. Таму лозапляценне было не толькі паўсюдным хатнім заняткам, але і развітым промыспам, асабліва ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя.
У адрозненне ад вырабаў з саломы, большасць з якіх выконвала ролю аграрнаабрадавай сімволікі, лозапляценне цалкам засноўвалася на задавальненні бытавых патрэбаў.
Бытавая мэтазгоднасць дыктавала развіццё тых ці іншых формаў — ад буйных (сцены пабудоў, агароджы) да дробных, часта выплеценых з ювелірнай дакладнасцю і прызначаных для утылітарна-дэкаратыўных мэтаў у народным побыце. У апошнім выпадку нярэдка скарыстоўвалі гнуткія, тонкія і доўгія карані хваёвых дрэў, пляценне з якіх вядомае многім народамі лясной паласы Еўропы.
Разнастайныя былі іспосабы пляцення: ад простага і досыць грубага ў плятнях і вырабах гаспадарчага прызначэння да адмысловага і тонкага ў дробных рэчах дэкаратыўна-прыкладнога характару. Нярэдка ў такіх вырабах чаргавалі белую, ачышчаную ад кары лазу з неачышчанай, што стварала прыгожы папіхромны малюнак пляцення.
Разнастайнасцю вызначаліся і тэхнічныя прыёмы пляцення. Найбольш пашыранае і, відаць, старажытнейшае простае (крыжовае) пляценне, калі рад раўнамерна размешчаных дубцоў пачаргова пераплятаецца танчэйшымі дубчыкамі. У выніку такой тэхнікі атрымліваецца адносна раўнамерны крыжападобны малюнак.
Калі дубцы асновы даволі тоўстыя, на плеценай паверхні ўтвараюцца свое асаблівыя рэбры, і тэхніка ўмоўна можа быць названа рабрыста-крыжовай. Большасць бытавых і утылітарна-дэкаратыўных вырабаў плялі менавіта такой тэхнікай.
Калі дубцы не толькі перапляталі стойкі асновы, але і перавіваліся між сабою, атрымлівалася пляценне «вяровачкай», якое ў залежнасці ад колькасці дубцоў давалі досыць разнастайныя варыянты з арыгінальным дэкаратыўным малюнкам паверхні. Такую тэхніку выкарыстоўвапі не толькі для дробных рэчаў мастацкага характару, але нават і ў буйных вырабах, звязаных з архітэктурай. Так, на Беларуска-Украінскім Палессі, Вапыні і г.д. сваім маляўнічым выглядам вылучаюцца плятні, што агароджваюць сядзібы. Яны прыгожыя не толькі сваім арнаментальным пляценнем «касіцамі», але і ўласцівасцю мяняць каларыстыку ў залежнасці ад асвятлення і нават пары году.
Выкарыстоўваліся і розныяіншыя тэхнікі пляцення, якія можна лічыць разнавіднасцямі ўжо названых. Яны ўзбагачалі малюнак паверхні, дазвалялі дабівацца спалучэння ў адным вырабе разнастайных фактур.
Найбольш пашыраным паўсядзенным абуткам беларускага сялянства на працягу некалькіх стагоддзяў былі лапці. Іх плялі з ліпы, лазы, пяньковых ці льняных вяровачак (аборкі). Лапці плялі звычайна са свежых, a зімой з размочаных y цёплай вадзе лыкаў ліпы, лазы, a таксама з кары вяза, вітушак пянькі. На тэрыторыі Віцебскай губерні сустракаліся лапці i з бяросты. Дралі лыкі з тонкіх маладых пабегаў ліпы - "луцця", якія разразалі нажом уздоўж i здымалі кару. Загатаўлялі лыкі ў пачатку лета, калі кара яшчэ не прысохла да дрэва. Лыкі скручвалі ў круглыя матушкі і, нанізаўшы на повязь, вешалі ў клеці або на гарышчы хаты. У кожнай сям'і ў любую пару года быў даволі значны запас гатовых лапцей або лыкаў. Лапцi мелi не толькi практычнае ўжыванне. Вельмi часта яны станавiлiся атрыбутам пэўных абрадаў, прычым магiчнымi якасцямi валодалi старыя, ужо зношаныя лапцi. Менавіта ліпавае і лазовае лыка лічылася самым трывалым і зручным матэрыялам для вырабу лапцеў.
У перыяд 9-10 стагодзе на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўваліся такія віды пляцення з лазы як:
Самым багатым і складаным пляценнем з’яулялася ажурнае. Дубцы для пляцення загатоўваліся, як правіла, на прыканцы вясны-пачатку лета, або ў восеньска-зімні перыяд. Кару лазы знімалі, пасля абварвання яе кіпятком у хатніх умовах. Перад пляценнем дубцы замочвалі кулямі. Інструментам для пляцення ў наш час служыць звычайны нож.
Асаблівай разнастайнасці шматлікія тэхнікі лозапляцення дасягаюць у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя, калі прамысловы характар гэтага рамяства вымшаў майстроў разнастаіць і ўдасканальваць прыёмы пляцення. Несумненны ўплыў аказалі таксама розныя школы і майстэрні, дзе навучалі рамяству пляцення. Мяркуючы па літаратурных крыніцах і рэчавых матэрыялах, гэтыя прыёмы былі універсальныя на значных тэрыторыях Еўропы.
Такая жуніверсальнасць характэрная і для формаў вырабаў. Калі прастата і акругласць формаў саламянага начыння ў многіх народаў дыктавалася тым, што на рэзкіх пераломах зніжалася трываласць матэрыялу, то ў рабоце з лазой такія круглявыя і простыя формы выклікаліся яе пругкасцю. Таму гаспадарчае начынне па сваіх формах простае і лаканічнае як на ўсёй тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі.
Найбольш пашыраныя ў народным побыце, у тым ліку і ў наш час, разнастайныя кошыкі дпя пераноскі садавіны, гародніны, збору ягад, грыбоў і інш. Іх форма блізкая да палавінкі шара, для большай устойлівасці крыху сплошчаная каля дна. Вар'іраванне гэтай формы надае кошыкам некаторыя рэгіянальныя асаблівасці. У большасці выпадкаў кошык у плане авальны, выцягнуты ўздоўж дужкі. На Заходнім Палессі яго форма, наадварот, прыкметна расшыраецца ў бакі, набліжаецца да прамавугольніка, дно амаль плоскае. Лаза звычайна ачышчана ад кары (акораная), у той час як у іншых рэгіёнах Беларусі кошыкі звычайна плятуць з неакораных дубцоў простай крыжовай тэхнікай.
Форма кошыка, якая дыктуецца перш за ўсё чыста практычнымі меркаваннямі —трываласцю, лёгкасцю, надзейнасцю, —паслужыла асновай дпя стварэння разнастайных вырабаў утылітарна-дэкаратыўнага прызначэння. Больш старанна падбіраючы дубцы, вар'іруючы іх таўшчыню і колер, карыстаючыся разнастайнай тэхнікай пляцення, стваралі розныя па формах, вельмі зграбныя кошычкі, куфэркі, каробкі для рукадзелля, збірання ягад, захавання рэчаў у дарозе і інш. Звычайная форма кошыка давала досыць значныя варыянты: падоўжаныя, расшыраныя, сплошчаныя, з перагародкамі, вечкамі, дзвюма ручкамі, дэкаратыўна аплеценымі лазовай стужкай і інш.
Рабрыста-крыжовая тэхніка дапаўнялася пляценнем касіцамі, дэкаратыўныя палосы якіх ажыўлялі крыху аднастайную фактуру сценак або афармлялі краі вырабаў.
Асаблівай разнастайнасцю формаў і дэкору вызначаюцца вырабы розных майстэрняў і школ, якія з канца 19 ст. адкрываюцца ў розных кутках Беларусі, галоўным чынам у мястэчках і гарадах: Гомелі, Магілёве, Суражы і інш.
Утылітарна-дэкаратыўныя вырабы з лазы з іх адмысловымі формамі, што аказаліся блізкія стылю«мадэрн», набываюць шырокую папулярнасць у мяшчан.
Таму многія вырабы майстэрняў, арыентаваныя ў першую чаргу на гарадскога спажыўца, трацяць традыцыйную лаканічнасць і прастату, набываючы некаторую вычварнасць і манернасць у духу часу.
Асабліва гэта відаць на выставачных вырабах, перш за ўсё мэблі, якая дзіўным чынам спалучала ў сабе барока, ампір, «мадэрн». Верагодна, гэткі ж характар мелі і плеценыя кузавы вазкоў, якімі славіліся Лахва і Давыд-Гарадок.
У Лахве на пачатку 20 ст. была нават адкрыга фабрыка плеценай мэблі. Дзейнасць майстэрняў і школ па пляценні адыграла досыць супярэчлівую ролю ў станаўленні промыслу. 3 аднаго боку, нельгане адзначыць прыкметнае ўзбагачэнне формаў традыцыйных вырабаў і прыёмаў пляцення, якімі хвотна авалодвалі народныя майстры. Гэта не магло не адбіцца на характары народнага рамяства ў цэлым станоўча.
У той жа час традыцыі лозапляцення моцна знівеліраваліся і размыліся не толькі гарадскімі густамі і ўплывамі, але і разнастайнымі дасягненнямі інтэрнацыянальнага характару, што распаўсюджваліся праз школы і майстэрні, а таксама дзяку ючы розным дапаможнікам па пляценні.
Гэты ўзаемаабмен з аднаго боку паміж горадам і вёскай, з другога — паміж традыцыямі беларусаў і іншых народаў выклікаў значную ўніверсалізацыю формаў і дэкору плеценых вырабаў, што ў значнай ступені прыкметна і сёння, асабліва ў прадукцыі прадпрыемстваў мастацкіх промыслаў.
Традыцыі лозапляцення, практычна не перапыняючыся, працягваюцца і ў наш час, хоць у сваім натуральным выглядзе промысел бытуе не так шырока, як раней, калі лозапляценнем нярэдка займаліся цэлымі вёскамі.
Сёння гэта занятак асобных майстроў, носьбітаў традыцый калісьці пашыранага промыслу. Паколькі лёгкае, зручнае плеценае начынне ў некаторых выпадках не мае сабе раўназначнай замены (асабліва для садавіны, грыбоў, ягад), майстры-лозапляцельшчыкі не толькі задавальняюць заказы наваколля, але і забяспечваюць патрэбы мясцовых рынкаў.Аднак дыяпазон вырабаў нешырокі, асноўны від прадукцыі — кошыкі для бульбы простых традыцыйных формаў.
Разам з тым многія майстры імкнуцца спалучаць утылітарныя якасці вырабаў з дэкаратыўнымі, асабліва калі гэта звязана з выставачнай зейнасцю. Рабрыста-крыжовая тэхніка дапаўняецца іншымі відамі пляцення, акораныя дубцы спапучаюцца з неакоранымі, ствараючы прыгожыя дэкаратыўныя паясы. Асаблівай зграбнасцю вызначаюцца вырабы В.Сташкевіча з Мінска (1909—1990), які працаваў па заказах Мастацкага фонда. Яго кошычкі розных памераў, выплеценыя з акораных дубцоў лазы, арганічна спалучаюць утылітарныя і мастацкія функцыі. I хоць дэкаратыўнасць у гэтых вырабах прыкметна пераважае, дасягаецца яна не распрацоўкай новых ці спалучэннем розных вядомых прыёмаў пляцення і ўскладненнем формаў, а гранічным уда-сканаленнем традыцыйных. Майстар выкарыстоўваў толькі самую простую і даўно вядомую тэхніку пляцення — рабрыста-крыжовую, аднак выконваў яе з ювелірнай дакладнасцю і дасканаласцю, старанна падбіраючы акораныя дубчыкі. Формы кошычкаў простыя, але зграбныя і дасканалыя.
Прамы працяг народных традыцый лозапляцення быў на першым этапе характэрны дпя промыслу, адроджанага ў 60-я гады на фабрыках мастацкіх вырабаў. Напрамак быў узяты правільны. Мясцовыя народныя майстры лозапляцельшчыкі, запрошаныя да супрацоўніцтва з фабрыкамі непасрэднаў цэхі ці ў якасці надомнікаў, заняліся вырабам традыцыйных ці злёгку мадэрнізаваных рэчаў, якія маглі знайсці выкарыстанне ў сучасным побыце. Набылі пашырэнне кошычкі розных формаў і памераў, фруктоўніцы, латкі, падносы, карабы і інш. Некаторыя з гэтых формаў у колішнім народным побыце не сустракаліся, аднак, створаныя патомнымі народнымі майстрамі на аснове традыцый, з'явіліся натуральным іх працягам.
Найбольшай арганічнасцю вызначаўся промысел на Гродзенскай фабрыцы. Асноўная заспуга ў гэтым яго заснавальніка, патомнага народнага майстра Н.Ліцюка. Валодаючы ўсімі вядомымі на Панямонні тэхнікамі пляцення (рабрыста-крыжовай, паслойнай, ажурнай), ён не толькі адрадзіў традыцыйныя формы вырабаў, але і стварыў новыя, цалкам заснаваныя на традыцыях. Яго вырабы вызначаюцца прастатой і логікай формаў, мастацкі бок іх падкрэсліваецца спалучэннем розных гатункаў лазы, выяўленнем прыроднай прыгажосці матэрыялу, вар'іраваннем тэхнік пляцення.
Такімі ж якасцямі вызначаюцца работы вучаніц Н.Ліцюка — Г.Галабурды і В.Драчылоўскай. Іх пошукі ў галіне формаў і дэкору больш смелыя, хоць такое наватарства заснавана на мясцовых традыцыях і выяўляе прамы іх працяг. Аднак у іх часцей бываюць і творчыя пралікі, выкліканыя перш зa ўсё неабходнасцю выкарыстоўваць штучныя матэрыялы, змяншаць колькасць гатункаў лазы і іншымі прычынамі вытворчага характару, якія сталі праяўляцца ў промысле ўжо ў 70-я гады.
Адначасова промысел лозапляцення ўзнік пры Мазырскай фабрыцы. Народныя майстры В.Карніенка і С.Прышчэпа творча прадоўжылі і развілі традыцыі лозаппяцення Усходняга Палесся, у якіх прыкметныя ўплывы суседняй Украіны. Простую паслойную і вяровачную тэхнікі пляцення В.Карніенка дапоўніў пляцёнкамі з балотнай травы-сітніку, што ўзбагаціла вырабы ў дэкаратыўных і каларыстычных адносінах. Традыцыйнае вяровачнае (у дзве пары дубцоў) пляценне па краях вырабаў надае ім канструкцыйную трываласць і адначасова стварае ярка выяўлены дэкаратыўна-мастацкі акцэнт. У С.Прышчэпы дэкаратыўнасць часта выходзіць на першы план, яго вырабы больш ажурныя, аснову канструкцыі ствараюць дугападобныя дубцы, умацаваныя ля дна вырабаў.
Непасрэднай сувяззю з традыцыямі вызначаецца і прадукцыя промыслу ў Гомелі. У 60—70-я гады тут склаўся добры калектыў патомных майстроў-пляцельшчыкаў (Ф.Шкваркоў, А.Цытракова, І.Клыч, П.Сілакова і інш.). На першым этапе развіцця промыслу вырабы па формах, дэкору і прыёмах пляцення мала чым адрозніваліся ад мазырскіх, паколькі засноўвапіся на традыцыях аднаго і таго ж рэгіёна. Дэкаратыўныя якасці ствараліся за кошт выяўлення натуральнай прыгажосці розных гатункаў лазы і спалучэння традыцыйных тэхнік пляцення — рабрыста-крыжовай і паслойнай.
Пастаянныя патрабаванні абнаўлення асартыменту вылучылі на першы план узоры, створаныя майстрамі, якія актыўна засвойвалі новыя, больш разнастайныя прыёмы пляцення, нярэдка перанятыя з розных дапаможнікаў, у тым ліку і замежных выданняў. Паўтараецца сітуацыя, характэрная для канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, калі лозапляценне развівалася пры розных майстэрнях і школах.
Такія тэндэнцыі сталі вызначальныя і на іншых промыслах лозапляцення. Няўхільнае павелічэнне планавых заданняў, патрабаванне пастаяннага абнаўлення асартыменту выклікалі нівеліроўку промыслаў, адыход ад мясцовых народных традыцый. Колькасць майстроў-надомнікаў змяншалася, фабрыкі не былі зацікаўлены ў іх дзейнасці, паколькі прамысловым патрабаванням больш адпавядала творчасць прафесійных мастакоў, якія ахвотней адгукаліся на патрабаванні сучаснасці. Аднак яны не лічылі неабходным трымацца мясцовых традыцый, актыўна пераймалі дасягненні іншых промыслаў як у Беларусі, так і за яе межамі, лягчэй паддаваліся ўплыву розных крыніц інфармацыі, скарыстоўвалі ўзоры з розных выданняў па пляценні і інш.
3 канца 70-х гадоў узоры вырабаў сталі распрацоў вацца таксама мастакамі Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі Упраўлення мастацкай прамысповасці Беларусі, якія і ўвогуле не былі звязаны з канкрэтным промыслам. Да таго ж перад усімі промысламі ўзнікла праблема сыравіны. Колькасць гатункаў лазы звузілася, промыслы перайшлі на пляценне толькі з акораных дубцоў, часта вымушаны былі скарыстоўваць пластыкавы шнур.
Усе гэтыя абставіны аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару прывялі да таго, што ўжо ў 70-я гады прадукцыя розных промыслаў лозапляцення страціла свае рэгіянальныя асаблівасці. Тэхнічны і дэкаратыўна-мастацкі ўзровень яе ў наш час не выклікае пярэчанняў, аднак ён сумна-аднастайны і не дае магчымасці з першага погляду вызначыць прыналежнасць вырабу да канкрэтнага промыслу. У многіх выпадках гэтае падабенства і ўвогуле выходзіць за межы рэспублікі. Да таго ж насычэнне рынку плеценымі вырабамі выклікала зніжэнне цікавасці да іх з боку масавага спажыўца, якога рэгіянальныя асаблівасці не надта цікавяць, але ў яго свядомасці ўяўленне пра арыгінальнасць і непаўторнасць твораў народных промыслаў разыходіцца з рэчаіснасць: ён бачыть масу аднолькавых рэчаў. Аднак у цэлым некаторыя напрамкі развіцця промыслу, асабліва на першым этапе, можна лічыць натуральным працягам мясцовых традыцый.
ВЫРАБЫ 3 БЯРОСТЫ
Бяроста - гэта кара бярозы, якая з'яўляецца унікальным прыродным матэрыялам. Са спрадвечных часоў ва ўсходніх славян яе ўжывалі для вырабу розных прадметаў побыту, такіх, як рыбацкія чоўны, туеса, корабы, скрыначкі, кузаўкі для захоўвання солі, крупы, мукі, збожжа, ягад, кедравага арэха і інш. У адмыслова вырабленых туесах і корабах захоўваліся вадкія рэчывы - малако, смятана, кедравае масла, розны жывёльны тлушч, мёд, салёная рыба і шматлікае іншае. Усе гэтыя прадукты маглі захоўваецца бясконца доўга, таму што бяроста валодае пышнымі бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Не выпадкова ў бярозавым лесе паветра ў некалькі разоў стэрыльней, чым у аперацыйнай. З адмыслова апрацаванай бяросты вырабляліся торбы, адзежа, абутак, якія па сваіх якасцях не саступаюць вырабам са скуры.
Разнастайныя вырабы з бяросты здаўна вядомыя, бадай, усім народам лясной паласы Еўропы, у тым ліку і беларусам. У змешаных лясах, якія пераважаюць у Беларусі, бяроза — дрэва досыць пашыранае, нарыхтоўка бяросты — занятак непрацаёмкі, ён не патрабуе ні значнага майстэрства, ні спецыяльных інструментаў. Моцны, прыгожы, лёгкі ў апрацоўцы матэрыял шырока скарыстоўваўся для вырабу разнастайных бытавых рэчаў, у тым ліку і паўсюдна вядомых лапцяў. Улічваючы слабую цеплаправоднасць і адносную стойкасць матэрыялу да вільгаці, берасцяныя стужкі падкладвалі пад ніжні вянец зруба для засцярогі яго ад гніення, імі апляталі гліняны посуд (Паазер'е). Аднак часцей за ўсё бяроста выкарыстоўвалася для вырабу разнастайнага гаспадарчага начыння: сумак, сальнічак, каробак, табакерак і інш.
Вырабы з бяросты, нават і без дэкору, вызначаюцца прыгожым натуральным колерам і малюнкам матэрыялу. Свежая бяроста — прыемнага зеленавата-ружовага колеру, з часам яна цямнее, набывае цёмна-жоўтае адценне, нагадваючы старажытную косць.
Бяросталёгка рэжацца ў любым напрамку, на ёй можна выціскаць разнастайныя ўзоры простымі штампамі —цвіком, трубачкай, металічнай пласцінкай.
Начынне чыста гаспадарчага прызначэння выраблялі з берасцяных стужак досыць шчыльным шахматным пляценнем.
Сярод такіх вырабаў найбольшае пашырэнне мелі плоскія канвертападобныя заплечныя кашалі з адкідным клапанам-вечкам і авальныя ў плане сумкі з дзвюх устаўленых адна ў адну палавінак (вярэнькі), найбольш тыповыя дпя Беларуска-Украінскага Папесся.
Па спосабе пляцення, прызначэнні (зберажзнне і пераноска прадуктаў), знешнім выглядзе такія вырабы практычна не адрозніваюцца ад аналагічных у іншых народаў. Напрыклад, дакладна такія ж заплечныя і на плечныя сумкі шырока бытавалі ў комі-пер-ўяўленне пра арыгінальнасць і непаўторнасць твораў народных промыслаў разыходзіцца з рэчаіснасцю: ён бачыць массу аднолькавых рэчаў.
Аднак у цэлым некаторыя напрамкі развіцця промыслу, асабліва на першым этапе, можна лічыць натуральным працягам мясцовых традыцый, мякоў, а таксама у рускіх (асабліва на рускай Поўначы), карэлаў і інш.
Многія рэчы выраблялі з цэлых кавалкаў бяросты, знятых са ствала ў выглядзе цыліндрычнай загатоўкі. Яе краі злучалі ў замок: фігурныя выразы аднаго краю ўстаўлялі ў гэткія ж выразы другога. Атрымлівалася не толькі трывалае, але і дэкаратыўнае злучэнне, відаць, універсальнае практычна на ўсёй тэрыторыі Еўропы, дзе бытавалі берасцяныя вырабы. 3 дошчачак рабілі дно і вечка, у апошняе ўстаўлялі дужку-ручку з дубчыка ці тоўстай лучыны. Такія цыліндрычныя пасудзіны розных памераў (кадобчык, берасцянка), лёгкія, моцныя і прыгожыя, шырока скарыстоўваліся для захавання розных сыпкіх і нават вадкіх прадуктаў.
Умногіх выпадках такі посуд, а таксама дробныя вырабы утылітарна-дэкаратыўнага характару (каробкі, табакеркі, сальнічкі)аздаблялі рознымі відамі дэкору. У Беларусі не быў вядомы роспіс па бяросце, пашыраны на рускай Поўначы. Практычна ўсе вырабы аздоблены цісненнем —старажытным відам дэкору. Узоры простыя, скамбінаваныя з колцаў, кропак, рысачак, якія набівалі цвічкамі, трубачкай, металічнай пласцінкай. Выкарыстоўвалі спецыяльныя штампы, набраныя з гэтых жа прадметаў. Яны давалі такі ж, але больш раўнамерны і ўпарадкаваны ўзор. Пра старажытнасць гэтага дэкору сведчыць не толькі прастата яго выканання, але і, ў першую чаргу, ярка выяўлены геаметрычны характар. Найбольш пашыраны матыў — кольца з кропкай ў цэнтры — шырока вядомы па розных драўляных і касцяных вырабах Кіеўскай Русі і заходнярускіх княстваў і таксама па знаходках з сярэдневяковых гарадоў 11—13 стагоддзяў. Ідзе ён яшчэ ад часоў жалезнага веку і з'яўляецца адным з самых пашыраных элементаў салярнай арнаментыкі. Відаць, не менш старажытны і косасеткавы арнамент.
Можна было б лічыць цісненне не толькі самым папулярным, але і дзіным відам аздаблення берасцяных вырабаў у Беларусі, калі б не цікавыя звесткі пра работы магілёўскіх майстроў канца 19 ст. ў галіне праразной бяросты: «Майстар узнаўляе на бярозавай кары ўзор, затым, паклаўшы яе на гладкую дошку, выразае гэты ўзор сцізорыкам; малюнак узору залежыць ад фантазіі саматужніка: у большасці выпадкаў паказваюцца птушкі, звяры, дрэвы. Работа атрымліваецца надта выразная і нярэдка досыць тонкая.
Матэрыялам для промыслу служыць чыстая бярозавая кара... і, акрамя гэтага, фольга і сталярны клей». Асартымент вырабаў быў самы разнастайны: чайніцы, цукарніцы, партабакі, шкатулкі, каробкі для запалак, табакеркі, ігольнікі і інш.
На жаль, падобныя рэчы да нашага часу не захаваліся, і немагчыма меркаваць пра іх стылістыку. Калі зыходзіць з апісання, яны былі блізкія па характары да вырабаў шырокавядомага промыслу ў Шамагоддзі каля Вялікага Усцюга (Расія), Хутчэй за ўсё, бытаванне промыспу па вырабе берасцяных праразных рэчаў у Магілёве — з'ява адзінкавая, магчыма, занесеная аднекуль.
Утой жа час паўсюль бытавала аздабленне дробных вырабаў (сальнічак, табакерак) нарэзкай зубчыкаў па краях берасцяных стужак. Кожны наступны слой бяросты з зубчастымі краямі рабілі вузейшы, атрымліваўся выраб з выпуклымі сценкамі, суцэльна аздобленымі радкамі зубчастага арнаменту. Гэты досыць старажытны і пашыраны від дэкору вядомы многім народам, якія захавалі яго старажытныя праявы, — карэлам, комі і інш. У сучасным народным побыце вырабы з бяросты практычна не сустракаюцца. He мелі поспеху і спробы заняцца вытворчасцю берасцяных вырабаў на прадпрыемствах мастацкіх промыслаў, хоць такія спробы нельга назваць няўдалымі ці не адпаведнымі традыцыям. Берасцянікі, каробкі, падстаўкі для алоўкаў і іншыя вырабы дзкаратыўнага і сувенірнага прызначэння, аздоблёныя традыцыйным штампаваным дэкорам, амаль бездакорныя ў мастацкіх адносінах, аднак, так і засталіся на ўзроўні пошукаў асобных майстроў. Магчыма, прычыну варта шукаць не столькі ў сферы вытворчасці на прадпрыемствах мастацкіх промыслаў, колькі ў тым, што творы беларускіх майстроў не змаглі канкурыраваць з прадукцыяй больш развітага промыслу ў Расіі.
Берасту завуць цёплым дрэвам. Нават у халодным пакоі яна навобмацак вельмі цёплая, таму што валодае вялікай дадатнай энергетыкай. Досыць некаторы час паглядзець на яе, патрымаць у руках - і чалавек адразу ж супакоіцца, калі быў чымсьці ўсхваляваны. Вырабы з бяросты абсалютна экалагічна чыстыя, бо вырабляюцца з натуральных матэрыялаў і толькі ўручную. Практычна кожны выраб з'яўляецца ў сваім родзе аўтарскім і непаўторным. Мастацкая апрацоўка дрэва была вядомая яшчэ ў IX - X ст.ст. Дзіўныя уласцівасці бяросты яшчэ здаўна лічыліся незаменнымі ў побыце ў сялян. Берасту выкарыстоўвалі для выраба посуду пад сельскагаспадарчыя прадукты. Берасцяныя туеса рабілі для захоўвання малака, смятаны, рыбы, мяса. Трываласць, гнуткасць, устойлівасць супраць гніення - вось галоўныя якасці гэтага матэрыялу.