Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Лялька з бабулінага куфра

"Маленькая дзяўчынка без лялькі амаль гэтак жа няшчасная, як жанчына без дзяцей”,– пісаў В. Гюго.  І сапраўды, лялька – адно з самых настойлівых запатрабаванняў і разам з тым увасабленне аднаго з самых чароўных жаночых інстынктаў у дзяўчынак. Песціць, прыбіраць, упрыгожваць, апранаць, распранаць, пераапранаць, вучыць, уяўляць, што нешта ёсць нехта, – у гэтым уся будучыня жанчыны.

Можна без перабольшання сказаць, што "модана ляльку" існавала здаўна. У кожнай сям'і з пакалення ў пакаленне  дзеці гулялі з гэтай цацкай. Старыя добрыя лялькі і сёння займаюць адно з першых месцаў у рэйтынгу папулярнасці  сярод  дзяўчынак. І гэта нягледзячы на тое, што сёння з'явілася маса забаў і цацак – камп’ютарныя гульні, тэлевізар, кіно, віртуальная рэальнасць. Час, калі  цацкі ў сям'і былі раскошай, даўно мінуў. Магазіны і кірмашы сёння запоўнены лялькамі на любы густ. У сучасных дзяўчынак ёсць не толькі штучныя прыгажуні, але і мэбля для іх, посуд, домікі, аўтамабілі і г. д. А вось пра самаробную бабуліну ляльку з анучкі ўжо мала хто памятае.

Якой была гэта лялька?.. Можна пачуць меркаванне, што традыцыйная  лялька – з’ява неактуальная, нікому нецікавая, і ўжо даўно страціла свой сэнс.  Але гэта не так!

Вядома, што нават у самых бедных сялянскіх сем'ях, дзе дзіцячымі цацкамі былі лапці, лыжкі, драўляныя яйкі, лялькі з анучы меліся абавязкова.  У іншых хатах іх нават да ста штук налічвалася. Бо яшчэ нашы продкі верылі, што  лялькі  здольны ахоўваць ад  хвароб, спрыяць добраму ўраджаю, засцерагаць сям'ю ад бед і няшчасцяў. Былі і такія, што "клапаціліся" пра немаўлят і маладых матуль, дапамагалі гаспадыням па хаце і нават маглі вылечыць чалавека ад  цяжкай хваробы. Што ж, нашы продкі былі разумныя людзі, варта і нам карыстацца іх вопытам.

Майстэрству вырабу лялек ужо шмат стагоддзяў. Гэта традыцыйнае беларускае ўмельства. Ляльку зрабіць не так проста: тут і вышыўка, і ткацтва, і шыццё, і іншыя віды рамёстваў. Цяжка назваць від народнай творчасці, дзе б яны яшчэ так шырока выкарыстоўваліся. Становіцца балюча, калі даводзіцца назіраць, як мы праходзім міма народных традыцый, няўважліва ставімся да сваёй гісторыі і культуры, і як следства – губляем тое, што немагчыма вярнуць.

Гэта толькі на першы погляд старадаўняя  лялька з анучкі вельмі простая, але ў гэтай прастаце хаваецца вялікая загадка. І каб разгадаць яе, мы хутчэй наведаемся ў госці да самаробнай  прабабулінай лялькі,  звярнемся да багацейшага вопыту папярэдніх пакаленняў, інакш ён бясследна  знікне.

Запрашаем усіх жадаючых на экскусію ў наш музей, каб даведацца пра лапікавую ляльку больш падрабязна, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе!

16 ноября - День белорусской куклы.

Лялечныя гульні.

Кобрин на один день стал Белорусской столицей игрушек.

Разделы сайта