Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Віктарына па беларускіх народных казках

Мае маленькія сябры, прывітанне! Прапаную Вам  адказаць на наступныя пытанні. Свае адказы дасылайце на сайт гімназіі  gymn2.pinsk.edu.by  праз “Гасцевую кнігу” з паметкай “Этнаграфічны музей “Спадчына”. За правільныя адказы Вы маеце магчымасць атрымаць падарункі. 

    

1. Прадоўжыце назвы бел.нар. казак: “Музыка- _________”, “Лісіца і ______…”, “Два ________”, “Хітры _______” , “Баран _________”, “Кот __________”.

 

2. Пазнайце казку па пачатку :

А) “Жыў некалі насвеце музыка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку.Бывала. пасучы валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы скубці траву перастануць, -натапыруць вушы і слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.”

Б)“Быў такі час на зямлі, калі зьвяры ня мелі хвастоў. Заязь страшэнна дакучала ім: абараніцца зьвяры ня мелі чым. І вось аднойчы ад ляснога цара выйшаў загад, каб зьвяры йшлі хвасты атрымліваць. Пайшлі ганцы ўва ўсе канцы з пушчаў, лясоў і палёў склікаць зьвяроў. Паведамілі ваўка, лісіцу, куніцу, пабудзілі й мядзьведзя ў яго бярлозе.

- Добра, - кажа Мішка: - я зараз прыйду, адно загляну да старое ліпы, ці не знайду там чаго пасьнедаць”.

В)“Былі ў аднаго чалавека тры сыны: два разумныя, а трэці — дурны.

Старэйшы сын, Сцяпан, умеў на скрыпцы іграць, сярэдні, Піліп,— на дудцы, а меншы, Іван, ні да чаго спрыту не меў: сядзеў у запечку ды лучынкі стругаў.

Вырасла ў таго чалавека ў садзе яблынька, а на ёй — залатыя яблыкі. Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца. Кожную раніцу ў сад ходзяць глядзець, ці цэлыя.

Праверылі гэтак аднаго разу — не хапае яблыка! I на другую раніцу не далічыліся аднаго яблыка...”

 

3. Пазнайце казку па канцоўцы:

А) “- Схітрыў ці не схітрыў, -адказаў вол, - а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася”.

Б)“… Выслухаў мядзьведзь казку і адарваў сабе хвост.

Так з таго часу і жыве з куртатым хвастом”.

 

4. Назавіце тры добрыя справы, якія зрабіў малодшы брат Іван у бел.нар казцы “Два браты”.

5. Каму належаць наступныя словы? Назавіце галоўных герояў і назву казкі:

 “-Танцуй сабе, а з’есці я цябе яшчэ паспею… вось дык Гусак! Вось дык танцор!”

 

6. Якому герою належаць наступныя словы :

 “Ідзі, Іван-бядняк , на бераг мора, схавайся пад човен і дачакайся ночы. Прыляцяць тры мае сыны, тры вораны. Пачнуць між сабою гаварыць. Слухай іх і запамінай. Толькі глядзі, не абзывайся”.

 

7. Што адбылося перад апісанай падзеяй? З якіх казак гэты ўрывак?

 “…Так і засталася лісіца з разяўленым ротам”

 

8. Да якой казкі падыходзяць прыказкі?

  • Хто працуе, той не сумуе
  • Язык у разумнага ў галаве, у дурнога – на зубах.

 9. Назавіце адмоўных герояў у бел.нар. казках “Хітры вол”, “Лісіца і Гусак”.

  

 10. Назавіце назву казкі, у якой дзяўчына зрабіла так:

“- Чаму я тут, у бруднай мужыцкай хаце, ляжу?

- Ты сам так захацеў, - сьмяецца дзяўчынка. - Ты сказаў мне: «Бяры сабе з маёнтка, што пажадаеш, ды ідзі дахаты». Я і ўзяла цябе. Уставай ды ідзі замест бацькі паншчыну адбываць. Ты мужык дужы, роботнік зь цябе будзе нядрэнны.

Пачуўшы гэта, пан усхапіўся на ногі і так драпануў назад у свой маёнтак, што толькі яго і бачылі. Навет ад коней з карэтаю адрокся”.

Разделы сайта