Напалеон Мацей Тадэвуш Орда
|
Нараджэнне
|
11 лютага 1807 Варацэвічы, Пінскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
|
Смерць
|
26 красавіка 1883 (76 гадоў) Варшава, Расейская імпэрыя
|
Род дзейнасці
|
мастак, пісьменьнік, кампазытар, грамадзкі дзеяч
|
Дзяцінства і юнацтва
Нарадзіўся 11 лютага 1807 года ў радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасцейшчыне) у сям’і палескай шляхты. Яго бацька — Міхал, паводле адукацыі інжынер-фартыфікатар, амаль увесь час працаваў на будаўніцтве дарог і каналаў, у час падзелаў Рэчы Паспалітай з'яўляўся маршалкам Кобрынскага павета.
Пачатковую адукацыю мастак атрымаў у родным доме. З існых крыніц дакладна невядома[2] ці былі ў іх доме гувернёры, хутчэй за ўсё так, але галоўным яго выхавальнікам і дарадцай на працягу ўсяго жыцця была маці — Юзафіна — дачка пінскага суддзі і мечніка Мацея Бутрымовіча. Яна валодала французскай мовай і была таленавітай піяністкай[2]. Юзафіна вучалася гульні на клавіры ў запрошанага ў нясвіжскі тэатр чэшскага кампазітара і клавеініста Францішка Яржомбкі[3]. А першыя ўрокі ігры на фартэпіяна свайму сыну, будучаму кампазітару, яна дала сама.
Далейшае жыццё
Скончыў Свіслацкую гімназію. У 1823 г. паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Але за ўдзел у тайным студэнцкім таварыстве «Заране» быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831, пасля падаўлення якога эміграваў у Францыю. Там пазнаёміўся з Фрэдэрыкам Шапенам, у якога браў урокі музыкі. Напісаў шэраг твораў для фартэпіяна (рамансы, паланэзы, серэнады, мазуркі). У сярэдзіне 1830-х гадоў — дырэктар Італьянскай оперы ў Парыжы. Вучыўся ў студыі П. Жэрара ў Парыжы і ў Віленскім універсітэце. З 1856 жыве ў Варацэвічах, Гродне, на Валыні. Пакінуў па сабе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў, гарадоў Беларусі, Літвы і Украіны.
Творчасць
Наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.
Уплыў на культуру
Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.
Памяць
Памятная манета НБ Беларусі, прысвечаная 200-годдзю з народзінаў Напалеона Орды
Імем Напалеона Арды названы вуліцы ў Мінску[4], Брэсце і Гродне[5]. У верасні 2018 года імя Напалеона Орды прысвоена Пінскай мастацкай школе[6]. Выява Нясвіжскага замка Радзівілаў рукі мастака была змешчана на другой па намінале беларускай банкноце ўзору 2000 года (100 000 рублёў).
У 1997 годзе, у цэнтры горада Іванава Брэсцкай вобласці пастаўлены адзіны ў Еўропе помнік Напалеону Орду (скульптар І. Голубеў, архітэктар В. Касяк).
Дзейнічае Раённы музейны комплекс Напалеона Орды ў в. Варацэвічы Іванаўскага раёна. У 2013 годзе ў Варацэвічах пачаліся працы па аднаўленні сядзібы Ордаў, у якой нарадзіўся Напалеон.
200-годдзе:
- У лютым 2007 года былі выпушчаны памятныя сярэбраныя (20 рублёў, 5 тысяч штук) і медна-нікелевыя (1 рубель, 7 тысяч штук) манеты «Напалеон Орда. 200 год», прысвечаныя юбілею мастака і кампазітара[7].
- У культурна-асветніцкім цэнтры сучаснага мастацтва імя Язэпа Драздовіча праходзіла выстаўка па выніках пленэру, які праходзіў на Глыбоччыне з 25 снежня, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды[8].
11 лютага 2010 года кампанія Google адзначыла народзіны Н. Орды, змясціўшы адмысловае лога з малюнкам мастака палаца Чацвярцінскіх у Гродна на сваім пошукавым сэрвісе[9].
Працы Напалеона Орды
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124381723 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ Jump up to:2,0 2,1 Л. М. Несцярчук. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны : кніга-альбом. — Мн.: Маст. літ., 2009. — С. 18.
- ↑ Дадиомова О. Указ. соч. С. 113.
- ↑ У Мінску з'явіліся мікрараён Брылевічы і вуліца Ігнатоўскага // «Наша Ніва», 2 ліпеня 2007.
- ↑ У Гродна з’явяцца вуліцы Агінскага, Багушэвіча, Караткевіча і Орды // «Наша Ніва», 20 мая 2011.
- ↑ Пинской художественной школе присвоено имя Наполеона Орды
- ↑ Нацбанк Беларусі 6 лютага 2007 года ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты «Напалеон Орда. 200 год» (бел.) . БЕЛТА (5 лютага 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2010. Праверана 15 августа 2008.
- ↑ Свет Напалеона Орды вачыма беларускіх мастакоў
- ↑ «Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 11 лютага 2010.
Спасылкі